7 чэрвеня — выставачна-дыскусійны праект «Піянерская вытрымка»

 

 

 

 

 

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», фотапартал «ZНЯТА», партал «Новая Эўропа» пры падтрымцы студыі італьянскай мэблі «Capolavori» прадстаўляюць

Выставачна-дыскусійны праект «Піянерская вытрымка». Куратар Зміцер Вайноўскі

У закінутых летнікахі парках вакол нас руйнуюцца статуі піянераў і піянерак. Яны зарастаюць нерадзімымі плямамі моху, па слаях выцвілай фарбы на іх тварах чытаецца ўзрост, а расколіны па ўсім целе кажуць пра «піянерскую старасць». Углядаючыся ў гэтыя аб’екты, мы бачым штосьці большае — характар і гісторыю — бачым, як руйнуецца наша агульнае «камунальнае цела часу». Мэта праекта: стварыць дыскусійную пляцоўку і на прыкладзе тыпавога аб’екта эпохі пераасэнсаваць калектыўнае мінулае, паглыбіць і пашырыць сёняшні вопыт.

Праграма мерапрыемстваў:

• 6 чэрвеня,17:00 — круглы стол «Навошта нам успаміны прасавецкаемінулае?» з удзелам арганізатараў праекта, журналістаў і ўсіх жадаючых. Мадэратар: філосаф, рэдактар «Новай Эўропы» В. Шпарага

• 11 чэрвеня, 19:00 —лекцыя «Набліжаецца эра светлых гадоў …»: генеалогія піянерскай маралі ў савецкім кінематографе«(Н. Дзянішчык, культуролаг, выкладчык ЕГУ)

• 12 чэрвеня, 19:00 — паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў …: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». «Новы Гулівер» (рэж. А. Птушко, 1935). Каментары В. Раманавай (к. філалагічных навук, культуролаг) і Н. Дзянішчык.

• 13 чэрвеня, 19:00 —«Калектыўная бяседа» — нефармальная сустрэча-дыялог з людзьмі старэйшага пакалення, пры садзейнічанні феміністычнай ініцыятывы «Гендэрны маршрут»  сумесна з АА «Радзіслава». Ідэя дыялогу пакаленняў з’яўляецца спробай набліжэння нашага гістарычнага мінулага праз размовы з пенсіянерамі.

• 17 чэрвеня, 19:00 — паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў …: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 19 чэрвеня, 19:00 — паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў …: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 20 чэрвеня, 19:00 — лекцыя «Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?» А. Братачкін (гісторык, рэдактар «Новай Эўропы»). Падчас лекцыі ў папулярнай форме будуць разгледжаны некаторыя праблемы, якія ўзнікаюць у працы з савецкім мінулым Беларусі.

• 24 чэрвеня, 19:00 — паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў …: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 25 чэрвеня, 19:00 — даклад і дыскусія «Ідэалы добрасуседства: піянеры і мы» В. Шпарага (філосаф, рэдактар «Новай Эўропы», дацэнт ЕГУ). У дакладзе і падчас дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць розныя мадэлі добрасуседства і сяброўства, як яны разумеліся і якімі былі ў савецкі час, а таксама як іх разумець і якімі яны могуць быць сёння.

• 26 чэрвеня, 19:00 — паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў …: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг». Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 27 чэрвеня, 17:00 — выніковая дыскусія

Выстава працягнецца да 30 чэрвеня! Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology